• Nie Znaleziono Wyników

Тэрміны і працэдура выдавецкага працэсу

N/A
N/A
Protected

Academic year: 2021

Share "Тэрміны і працэдура выдавецкага працэсу"

Copied!
3
0
0

Pełen tekst

(1)

Marek Mariusz Tytko

Тэрміны і працэдура выдавецкага

працэсу

Religious and Sacred Poetry : An International Quarterly of Religion, Culture and Education 2/3, 249-250

(2)

Religious and Sacred Poetry: An International Quarterly ofReligim, Culture and Education ISSN: 2299-9922 e-ISSN2391-9418 No. 3 (7) July- August - September 2014 pages 249 - 250

MAREK MARIUSZ TYTKO E-mail: marek.mariusz.tytko[at]uj.edu.pl

Procedures and timeline of the editorial process [in Belarusian]:

Тэрміны і працэдура выдавецкага працэсу

Тэксты аўтараў прымаюцца на рэдакцыйны разгляд пастаянна. Мы імкнёмся захаваць высокі змястоўны ўзровень друкавання публікуемых артыкулаў дзеля гэтага тэксты падвяргаюцца функцыянальнай, шматуз- роўневай працэдуры рэцэнзавання (унутраная ацэнка даецца тэматычнымі рэдактарамі часопіса, знешняя ацэнка даецца незалежнымі знешнімі рэцэнзентамі). Працэдура выдавецкага працэсу рэдакцыйнай калегіі «Religious and Sacred Poetry : An International Quarterly of Religion, Culture and Education» складаецца з трох чарговых этапаў Па-першае - этап выбару (рашэнне на выданне ТАК/НЕ), у выпадку станоўчага ўступнага папярэдняга рашэння (ТАК) ёсць магчымасць дапра- цаваць (напрыклад, з моўнага боку) выбраны тэкст, гэта папярэдняе рашэнне выдавецтва (ТАК/НЕ) перадаецца аўтару на працягу каля 1 месяца са дня паступлення тэкста ў рэдакцыю. Гэта істотнае для аўтара рашэнне аб дапу- шчэнні тэкста да знешняга працэсу рэцэнзавання (ТАК) або аб адхіленні тэкста па прычыне фармальных недахопаў (НЕ). Таксама ў першым этапе ацэньваецца адпаведнасць публікацыі крытэрыям профілю часопіса і патра- баванням тэхнічных (фармальных) стандартаў Пасля азнаямлення з прапа- наваным аўтарсюм тэкстам (артикулам) тэматычныя рэдактары рэкамен- дуюць галоўнаму рэдактару тэкст да друку (рашэнне ТАК) або да адхілення (рашэнне НЕ). Па-другое - у наступным этапе рэцэнзавання дапушчаны тэкст па­ сля зашыфроўк дасылаецца ў якасці ананімнага незалежнаму (першаму) знешняму рэцэнзенту (спецыялісту ў дадзенай галіне). На працягу трох ме- сяцаў аўтар тэксту атрымлівае канчатковае рашэнне адносна прапанаванага тэксту. Негатыўнае рашэнне (НЕ) - у выпадку адхілення тэксту рэдакцыяй - змяшчае кароткі, схематычны, сутнасны і фармальны аналіз тэксту (па- значэнне слабых бакоў і рэдакцыйнае абгрунтаванне). Станоўчае рашэнне (ТАК) - у выпадку прыняцця рэдакцыяй тэксту - змяшчае, у сваю чаргу, кароткі, схематычны, сутнасны і фармальны аналіз тэксту (пазначэнне мо- цных бакоў прапановы магчымых змен і паправак). У перадачы рэпэнзіі пасрэднікам з’яўляецца галоўны рэдактар, да якога аўтары могуць звяртацца з пытаннямі, сумненнямі, прапановамі, пажаданнямі, просьбамі (e-mail: 2 4 9

(3)

marek.mariusz.tylko[at]uj.edu.pl або mlrek.mшiusz.ťyťko[at]gmail.com [at] = @). Аўтар тэксту мае права адрэагаваць на заўвагі знешняга рэцэнзента, а такса­ ма перадаць (калі патрэба) мадыфікаваную (новую) версію свайго тэксту

Па-трэцяе - у трэцім этапе дапушчаны і адрэдагаваны тэкст аўтара становіцца інтэгральнай часткай прапанаванага рэдкалегіяй асобнага нумару часопіса «Religious and Sacred Poetry : An International Quarterly of Religion, Culture and Education». У трэцім этапе ацэнкі зместу цэлага нумару істотную функцыю выконвае другі знешні рэцэнзент - агульны рэцэнзент цэлага ну- мару часопіса, які ацэньвае кожны нумар часопіса як інтэгральнае адзінства. Магчымыя прапановы знешняга рэцэнзента ў трэцім этапе атрымліваюць усе аўтары, тэксты якіх былі дапушчаны і увайшлі ў дадзены нумар часопіса. Аўтары павінны адрэагаваць на прапановы (прыняць або адхіліць іх), што з’яўляецца ўмовай апублікавання тэксту ў дадзеным нумары. Трохэтапная працэдура выдавецкага працэсу, знешняе рэцэнзаван- не мае сваёй мэтай зместавае, фармальнае, моўнае і стылістычнае паляпшэн- не кожнага з тэкстаў, а таксама стварэнне кожнага нумару часопіса як ін- тэгральнага адзінства. Працэсу сляпога знешняга (ананімнага) рэцэнзавання (double-blind review process) падвяргаюцца дасланыя ў рэдакцыю часопіса а) навуковыя працы (тэксіы з аб’ёмам больш за адзін выдавецкі аркуш прымаюцца вельмі рэдка), б) навуковыя артыкулы (каля 0,5-1 выдавецкага аркуша з’яўляюцца найбольш пажаданымі), в) навуковыя паведамленн (каля 0,25-0,5 выдавец- кага аркуша, але звычайна каля 0,5 выдавецкага аркуша), г) справаздачы з навуковых даследаванняў (менш за 0,25 выдавецкага аркуша). Працэсу знешняга рэцэнзавання не падвяргаюцца: а) уступы (словы ад рэдкалегіі, звычайна да 0,25 выдавецкага аркуша); б) рэцэнзіі на наву­ ковыя кнігі або іншыя творы (тэкст да 0,25 выдавецкага аркуша); г) біб- ліяграфіі; д) матэрыялы, якія паслужылі крыніцай; е) іншыя матэрыялы. «Выдавецкі аркуш» азначае лічбу 39600 знакаў тэксту, г. зн. 22 старонкі ўна- рмаванага тэксту (22 старонкі x 30 радкоў x 60 знакаў у радку, улічваючы ўсе знакі ва ўам тэксце, разам з прабеламі ў асноўным тэксце, спасылкамі, біб- ліяграфіяй, summary-рэзюмэ і ключавымі словамі). Прозвішчы аўтараў, тэксты якіх вылучаюцца асабліва высокім уз- роўнем, рэдакцыя анансуе на першай старонцы вокладкі (на галоўнай ста- ронцы часопіса). http://www.religious-and-sacred-poetry.info Марэк Марыюш Тытко [Галоўны рэдактар]

(Translation into Belarussian: Eugeniusz Pańkow, Olga Pańkowa,

пераклад на беларускую мову: Яўгеній Аркадзьевіч Панькоў, Вольга Яўгеньеўна Панькова)

Cytaty

Powiązane dokumenty

Our solution also differs in that we have used our knowledge of the far field behaviour of the first and second order potential in order to obtain a converged solution to the

Other than for strictly personal use, it is not permitted to download, forward or distribute the text or part of it, without the consent of the author(s) and/or copyright

4.9 De campus is van waarde voor de universiteit, maar kost geld: universiteiten zoeken naar een balans tussen kosten en (toegevoegde) waarde en hebben daarbij een

Religious and Sacred Poetry : An International Quarterly of Religion, Culture and Education 2/3,

“It is always possible to go further, deeper in the space and in the moment, deeper in one`s own breath.” 64. Sketching various scenery compositions accompanied by feelings and

13 razem ze Mszą i Graduałem 165 , offertoria zachowane w Bibliotece Kapitul- nej 166 we Wrocławiu (op. 25) zszyte razem ze mszami op. 24 167 , offertorium Expactans expactavi

8 Ernst & Young Business Advisory, Instytut Badań nad Gospodarką Rynkową, Strategia rozwoju szkolnictwa wyższego w Polsce do 2020 roku – drugi wariant. Raport

(Podług niem.). Janiszewski Józef, ks., Opiekun Boży, „Gazeta Polska”, r. Janiszewski Józef, ks., Pieśń na cześć błogosławionego Jakuba Strepy, arcybiskupa lwowskiego w