• Nie Znaleziono Wyników

беларусістыкі матэрыялы VI міжнароднага кангрэса беларусістаў мінск, 27–29 мая 2015 года

N/A
N/A
Protected

Academic year: 2022

Share "беларусістыкі матэрыялы VI міжнароднага кангрэса беларусістаў мінск, 27–29 мая 2015 года"

Copied!
10
0
0

Pełen tekst

(1)
(2)

Мінск, «кнігазбор», 2020

актуальныя аспекты

беларусістыкі

матэрыялы

VI міжнароднага кангрэса беларусістаў мінск, 27–29 мая 2015 года

Зборнік артыкулаў

(3)

5 УДК 008(476+438)(082)

ББК 74(4Беи) А43

© Калектыў аўтараў, 2020

© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2020 Серыя заснавана ў 1993 годзе

Р э д а к ц ы й н а я к а л е г і я :

І. Э. Багдановіч, С. Л. Гаранін, С. М. Запрудскі, І. Л. Капылоў, А. І. Мальдзіс, В. У. Міцкевіч, М. Р. Прыгодзіч, В. П. Рагойша, М. І. Свістунова, А. А. Суша, Г. А. Цыхун

Н а в у к о в ы я р э д а к т а р ы :

кандыдат філалагічных навук І. Э. Багдановіч;

кандыдат філалагічных навук С. М. Запрудскі;

кандыдат філалагічных навук В. У. Міцкевіч;

кандыдат філалагічных навук М. І. Свістунова Р э ц э н з е н т ы:

доктар філалагічных навук І. А. Гапоненка;

кандыдат філалагічных навук У. Г. Кароткі

ISBN 978-985-7227-45-7

Прадмова

м

атэрыялы чарговага тома выдавецкай серыі «Беларусіка=Albaruthenica»

Грамадскага аб’яднання «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»

змяшчаюць даклады, якія прагучалі на пасяджэннях тэматычных бло- каў VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27–29 мая 2015 года).

Падчас правядзення кангрэса другі раз была выкарыстана форма тэматычных блокаў, якая стымулявала арганізацыйную актыўнасць навукоўцаў, устанаў- ленне або абнаўленне кантактаў з калегамі з розных краін, якія працуюць у сумежных сферах.

У цэнтры ўвагі лінгвістычных блокаў кангрэса была гістарычная праблема- тыка. На форуме працавалі пяць мовазнаўчых блокаў з выразным гістарычным ухілам: «Старабеларускае моўнае пасрэдніцтва ў кантактах Усходу і Захаду»

(мадэратар — Андраш Золтан), «Моўны кантакт у дыяхраніі» (мадэратар — Алена Рудэнка), «Гісторыя мовы: беларусістыка — украіністыка» (мадэра- тар — Валянціна Мароз), «Мова старабеларускага рэлігійнага пісьменства»

(мадэратар — Ігар Клімаў), «Моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім»

(мадэратар — Ірына Будзько). На жаль, толькі часткова ўдзельнікі названых тэматычных блокаў падалі для друку свае даклады, якія змяшчаюцца ў раз- дзеле «Гісторыя беларускай мовы». У гэтым жа раздзеле публікуецца адзін з дакладаў блока «Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага: традыцыі і пераемнасць XV−XІX стст.» (суаўтары: Катажына Грабоўска і Лілія Цітка).

На кангрэсе працаваў таксама тэматычны блок «Германізмы ў беларускай мове» (мадэратар — Мікалай Прыгодзіч). Абмеркаванню праблем беларускага мовазнаўства і літаратурнай мовы 1920–1930-х гадоў быў прысвечаны блок, скліканы Сяргеем Запрудскім.

У рамках форума працаваў мовазнаўчы блок «Беларуская мова як замеж- ная» (ініцыятар склікання — Радаслаў Калета). У томе друкуецца большасць яго дакладаў, а таксама выступленне Ларысы Пісарэк аб выніках яго работы.

Два лінгвістычныя даклады (Андраша Золтана і Сяргея Запрудскага) прагучалі на пленарным пасяджэнні кангрэса.

Праца літаратуразнаўчых блокаў таксама вызначалася разнастайнасцю, увага ўдзельнікаў была скіраваная на такія праблемы, як жанрава-тэматыч- ная спецыфіка пісьменства даўняга і новага часу, міжлітаратурныя сувязі, пытанні атрыбуцыі і інтэрпрэтацыі мастацкіх твораў. Чатыры тэматычныя блокі разглядалі гісторыю літаратуры ў тэарэтычна-метадалагічным, сацы- якультурным і нацыятворчым аспектах: «Беларуская літаратурная гісторыя сёння. Праблемы і перспектывы» (мадэратары — Гун-Брыт Колер і Павел Навуменка), «Духоўны вопыт Беларусі і іншых славянскіх краін у кантэксце гісторыі пісьменства: сацыякультурнае вымярэнне» (мадэратар — Жанна Некрашэвіч-Кароткая), «Праблемы атрыбуцыі беларускае літаратуры ХІХ ст.»

Актуальныя аспекты беларусістыкі : матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27–29 мая 2015 года) : зб. арт. / пад рэд. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : Кніга збор, 2020. — 428 с. — (Белару сіка = Alba ruthe nica;

Кн. 40).

ISBN 978-985-7227-45-7.

А43

УДК 008(476+438)(082) ББК 74(4Беи)

У саракавую кнігу серыі «Беларусіка=Albaruthenica» Грамадскага аб’яднання

«Між на родная асацыяцыя беларусістаў» уключаны даклады, якія прагучалі падчас працы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў (Мінск, 27–29 мая 2015 года) на пасяджэннях тэматычных блокаў, прысвечаных актуальным пытанням мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогіі.

Кніга разлічана на беларускіх і замежных вучоных, выкладчыкаў вышэйшых наву- чальных устаноў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, каго цікавяць найноўшыя дасягненні беларусістыкі і славістыкі.

(4)

Беларуская ССР : Кароткая энцыклапедыя. У 4-х т. / Рэд. кал. : П. У. Броўка i iнш.

Т. 3 : Навука i навуковыя установы. Тэхнiка i тэхналогiя. Народная асвета. Культурна- асветныя ўстановы. Друк, тэлебачанне, радыёвяшчанне. Ахова здароўя. Фiзкультура i спорт. Мінск : БелСЭ, 1980. 596 с.

Германовіч, І. К. Назіранні над лексікай беларускай літаратурнай мовы 20–30- х гадоў ХХ ст. // Беларуская мова (даследаванні па лексікалогіі). Мінск : Навука і тэхніка, 1965. С. 13–25.

Гістарычная лексікалогія беларускай мовы / Рэд. А. Я. Баханькоў, А. І. Жураўскі, М. Р. Суднік. Мінск : Навука і тэхніка, 1970. 340 с.

Гісторыя беларускай кнігі : У 2-х т. Т. 2 : Кніжнасць новай Беларусі (ХІХ—

ХХІ стст.) / рэд. В. В. Антонаў, М. В. Нікалаеў. Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. 435 с.

Запрудскі, С. М. Беларускае мовазнаўства і развіццё беларускай літаратурнай мовы: 1920–1930-я гады. Мінск : БДУ, 2013. 367 с.

Крамко, І. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / [Акад. навук БССР, Ін-т мовазн. імя Якуба Коласа]; І. І. Крамко, А. К. Юрэвіч, А. І. Яновіч. Т. 2. Мінск : На- вука і тэхніка, 1968. 342 с.

Красней, В. П. Функцыянальна-стылявая дыферэнцыяцыя беларускай літаратурнай мовы // Беларуская мова : Najnowsze dzieje języków słowiańskich / Рэд. А. Лукашанец, М. Прыгодзіч, Л. Сямешка. Opole : Uniwersytet Opolski: Instytut filologii polskiej, 1998.

С. 223–260.

Кулеш, Г. І. Мова беларускага заканадаўства ХХ стагоддзя: генезіс і эвалюцыя.

Мінск : БДУ, 2015. 303 с.

Очерки истории научного стиля русского литературного языка XVIII–XX вв. : В 3-х т. / под ред. М. Н. Кожиной. Т. 1 : Развитие научного стиля в аспекте функци- онирования языковых единиц различных уровней. Ч. 1 / [М. Н. Кожина, В. А. Сали- мовский, М. П. Котюрова и др.]. Пермь : Изд-во Перм. ун-та, 1994. 300 с.

Русский язык и культура речи : учебник / под ред. В. И. Максимова, А. В. Голу- бевой. СПб. : Златоуст, 2010. 384 с.

Сорокин, Ю. С. К вопросу об основных понятиях стилистики // Вопросы языкоз- нания. 1954. № 2. С. 68–82.

Wexler, P. N. Purism and Language : A Study in Modern Ukrainian and Belorussian Nationalism (1840–1967). Indiana University, Bloomington, 1974. 446 р.

беларуская мова як Замежная

Радаслаў Калета (Варшава)

беларуская мова як ЗамежНая З Польскае ПерсПектывы

1. cтатус беларускае мовы

Мэта гэтага артыкула — паказаць беларускую мову як замежную з поль- скай перспектывы. Польшча — гэта краіна, у якой лёс беларушчыны неабыяка- вы многім людзям. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць розных публікацый, у якіх аналізуецца сітуацыя беларускай мовы ў Польшчы (гл.: Kajtoch 1999;

Баршчэўская 2012; Barszczewska 2014; параўн.: Кавалевіч 1994). Аднак у такіх публікацыях звычайна беларуская мова абмяркоўваецца як мова адной з нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы. Разам з тым трэба падкрэсліць, што нельга гаварыць пра беларускую мову ў Польшчы толькі ў кантэксце мовы беларускай нацыянальнай меншасці (параўн. Kaleta 2015а, 69). Беларуская мова можа разглядацца ў розных кантэкстах і з роз- ных пунктаў погляду. Яна можа выступаць як 1) карэнная мова насельніцтва Беларусі; 2) мова беларускіх нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі розных краін (у тым ліку Польшчы, але не толькі); 3) замежная мова для саміх беларусаў, якія размаўляюць выключна па-расійску і жывуць у Беларусі або з розных прычын аказаліся за мяжой і вырашылі аднавіць сваё валоданне беларускай мовай; 4) мова, якую вывучаюць замежнікі ў Беларусі ды іншых краінах свету (гл. наступную схему).

Беларуская мова

карэнная (родная) мова замежная мова

насельніцтва РБ

мова беларускіх для замежнікаў у РБ для беларусаў у РБ нацыянальных меншасцяў і за яе межамі і за яе межамі у розных краінах свету

(5)

162 163

Для беларусаў, якія жывуць у Беларусі, вяліся і вядуцца розныя курсы:

напрыклад, некалі на старонках часопіса «Маладосць», дзе нават выступала госця з Польшчы (Клышка 1990, 164–168), а цяпер — курсы «Мова нанова»,

«Моваведа», а раней — «Мова ці кава». Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць:

Неабходна навучыць школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў свабодна карыстацца беларускай літаратурнай мовай, якая павінна па-сапраўд- наму адчуваць сябе на сваёй зямлі як дзяржаўная (Малажай 1994, 365).

У гэтым артыкуле нас цікавіць чацвёрты пункт. Як вядома, апошнім часам вельмі папулярнымі сталі курсы беларускай мовы для беларусаў, напрыклад курсы «Мова нанова», «Моваведа», а раней — «Мова ці кава». Трэба падкрэ- сліць, што гэта вельмі станоўчая з’ява, якая ўплывае на развіццё выкладання беларускай мовы і зацікаўленне беларускай мовай і сярод замежнікаў. Мат- эрыялы, якія выкарыстоўваюцца на згаданых курсах і якія дастасоўваюцца да рускамоўных беларусаў, могуць быць вельмі карысныя пры апрацоўцы матэрыялаў таксама і для замежнікаў, таму што ёсць агульныя тэмы, якія трэба растлумачваць як рускамоўным беларусам, так і замежнікам, напры- клад падаўжэнне зычных, якое не выступае ні ў рускай, ні ў іншых мовах.

У інтэрнеце можна знайсці цікавыя адукацыйныя ролікі (напрыклад ролікі курсаў «Мова нанова»), прысвечаныя розным тэмам: кіно, крама, горад, адукацыя і г. д. У згаданых роліках лексіка і граматычныя пытанні вельмі часта тлумачцца на фоне адрозненняў з рускай мовай. У блізкароднасных мовах вельмі рэкамендуецца выкарыстанне канфрантатыўнага аналізу, іншым разам нават цяжка сабе ўявіць методыку выкладання мовы без такога аналізу.

Трэба звярнуць увагу на той факт, што курсы беларускай мовы для белару- саў у Беларусі з’яўляюцца дзіўнай з’явай для сярэднестатыстычнага паляка, які не разбіраецца ў моўнай сітуацыі ў Беларусі, дзе дамінуе руская мова і

«трасянка», а беларуская літаратурная мова асацыіруецца з сялянствам або буржуазнай апазіцыяй і г. д. Палякі, якія нават хацелі б вывучаць беларускую мову і пачынаюць яе вывучаць, часта губляюць цікавасць да беларускай мовы, калі даведваюцца, які статус на практыцы мае беларуская мова ў самой Бела- русі. Сярэднестатыстычны паляк часта не можа зразумець, чаму беларусы не гавораць на беларускай мове, таму што не можа сабе ўявіць сітуацыю, калі б палякі ў сваёй краіне не гаварылі па-польску, ці што большасць надпісаў у гарадах была б на іншай, не польскай, мове. Натуральнае пытанне, якое задаюць сабе палякі ў такой сітуацыі, — «Чаму я павінен вывучаць мову, на якой у Беларусі не гавораць?». Сапраўды выкладчыку беларускай мовы цяжка тады быць амбасадарам беларускай мовы, цяжка адказваць на пытанні аб беларускай моўнай палітыцы і проста матываваць польскіх навучэнцаў вывучаць беларускую мову, якая не карыстаецца пашанай і папулярнасцю ў самой Беларусі. Рэакцыя палякаў на такую сітуацыю звычайна абмяжоўва-

ецца словам «Шкада…». І тыя, хто прыйшоў на курсы, часта не вяртаюцца.

Натуральна, ёсць асобы, якіх, наадварот, становішча беларускай мовы, яе элітарнасць, прываблівае, і яны хочуць гаварыць на мове, якую не ўсе ведаюць.

Гэтым яны могуць адрознівацца ад масы людзей, якія ведаюць розныя папу- лярныя мовы. Сёння многія ведаюць англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую ці рускую мовы, але калі ведаць яшчэ, напрыклад, беларускую мову, то можна неяк выдзеліцца ды звярнуць на сябе ўвагу працадаўцы, які атрымлівае тысячу падобных адно да аднаго рэзюмэ.

2. беларуская мова як замежная ў Польшчы (пытанне падручніка)

У Польшчы беларускую мову як замежную (БЯЗ/БМЗ) можна вывучаць ва ўніверсітэтах у Беластоку, Любліне, Кракаве ды ў Варшаве (Кавалевіч 1994, 311; Kaleta 2015a, 72). У сталіцы курсы беларускай мовы прапануе кафедра бе- ларусістыкі (больш гл.: Баршчэўская 2013; Kaleta 2015a), кафедра міжкульту- рных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Праваслаўная духоўная семінарыя, а з 2015 г. таксама Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы, які быў створаны ў ліпені 2008 г. пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. У Культурным цэнтры бясплатныя курсы вядуць супрацоўнікі ка- федры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У згаданых асяродках курсы прапануюцца галоўным чынам палякам і — у меншай ступені — замежнікам, якія прыязджаюць вучыцца ў Польшчу. На кафедры беларусістыкі беларускую мову вывучаюць нават іспанка, расіянка ды літовец. Кафедрай беларусістыкі і кафедрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы неўзабаве будуць выпушчаны новыя падручнікі па беларускай мове для палякаў (гл.: Kaleta 2015a, 72). Пытанне падручніка вельмі актуальнае ў варшаўскім навуковым асяроддзі, таму што выкладчыкі адчуваюць, што не хапае кантрастыўных матэрыялаў, якія можна было б выкарыстоўваць на занятках з палякамі. Зразумела, існуюць розныя цікавыя выданні (гл.: Kaleta 2015а, 70–72), але або яны напісаныя для замежнікаў з розных краін, або ў іх няма канфрантатыўнага аналізу з польскай мовай. На падобную праблему яшчэ раней звяртала ўвагу беларуская даследчыца:

Аналіз сучасных дапаможнікаў па лінгвістычных дысцыплінах, якія забяспечваюць падрыхтоўку настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, дае падставы сцвярджаць, што арыентацыя на польскамоўныя паралелі робіцца пакуль што недастаткова і эпізадычна (Малажай 1994, 365–366).

Падручнік для палякаў павінен паказваць арозненні паміж беларускай і польскай мовамі. Гэта датычыць, напрыклад, назоўнікаў, якія ў беларускай і польскай мовах маюць розны род (сістэма ж. р. — system м. р., стыпендыя ж. р. — stypendium н. р., музей м. р. — muzeum н. р.), міжмоўных амонімаў

(6)

(мэта — meta ‘фініш’, сум — sum ‘сом’ і інш.; гл.: Kaleta 2014, 110–144; па- раўн.: Малажай 1994, 369), а таксама іншых узроўняў мовы: сінтаксіс, фане- тыка з націскам (але — ale, кіно — kino і інш.), рытміка-інтанацыйная сістэма мовы (параўн. Хоміч 2010), арфаграфія, пунктуацыя і г. д. Практыкаванні ў падручніку павінны дапамагаць замацаваць канструкцыі, якія ў абедзвюх мовах адрозніваюцца і могуць быць крыніцай непаразуменняў і памылак.

Падручнік павінен таксама паказваць і выкарыстоўваць падабенствы паміж роднай мовай навучэнца і замежнай мовай. Вядома, што паляк, які вывучае беларускую мову, будзе сутыкацца з іншымі цяжкасцямі, чым француз або немец, і менавіта таму — трэба гэта падкрэсліць — падручнік павінен рыхта- вацца для канкрэтнай (нацыянальнай) групы (параўн. Барысенка 2012, 393).

Такія падручнікі, якія пісаліся для канкрэтнай моўнай групы, ужо даступныя, напрыклад: для англамоўных — Fundamental Byelorussian (Pashkevich 1974, 1978), Conversational Belarusian for English-speaking students (Stankevich 2001), венгерскамоўных — «Дваццаць сустрэч з Беларуссю» (Станкевіч, Каткіч 2006), нямецкамоўных — Weißrussisch. Lehrmaterial zum Kurs Weißrussische Sprache (Heyl 2001), рускамоўных — «Белорусский язык. Для говорящих по-русски» (Кривицкий і інш. 2008); «Гавары са мной па-беларуску» (Аляк- сандраў, Мыцык 2008) або «Белорусский язык для стран СНГ» (Павловская і інш. 2012). Ёсць цудоўныя падручнікі, напісаныя па-беларуску для замежных навучэнцаў розных нацыянальнасцяў, напрыклад «Гаворым па-беларуску»

(Гаворым па-беларуску 1999) або «Беларуская мова? З задавальненнем!»

(Рамза 2010). Згаданыя выданні выкарыстоўваюцца і ў Польшчы. Яны прэ- зентуюць цікавы і багаты матэрыял, але яны не былі напісаныя для палякаў.

Падручнік Т. Р. Рамзы арыентаваны перадусім на нямецкамоўных студэнтаў (Рамза 2010, 5). Такім чынам, некаторыя граматычныя пытанні, якія будуць складанымі для немцаў, для палякаў будуць надта лёгкія, бо ім не трэба тлу- мачыць, што гэта, напрыклад, родны склон. Падручнікі, выдадзеныя за мяжой, менш карысныя для палякаў, чым падручнікі падрыхтаватныя толькі для іх.

На гэта ў навуковых апрацоўках звярталася ўвага ўжо даўно (гл.: Jankowski 1973, 188–189). Што можа здзіўляць, лексічны і сінтаксічны кантрастыўны аналіз польскай і беларускай моў прэзентуе месцамі «Слоўнік для дзяцей белуруска-польскі, польска-беларускі» (Ждановіч 2008) і таксама аматарскае выданне Język białoruski. Podręcznik dla Polaków zainteresowanych Białorusią i Ukrainą (Łoginow 2012; таксама гл.: Kaleta 2015a, 71–72).

3. беларусістычная глотадыдактычная прастора

У Польшчы існуе патрэба навуковай распрацоўкі беларуска-польскай па- раўнальнай глотадыдактыкі. Таксама павінна існаваць навуковая прастора, дзе даследчыкі і выкладчыкі маглі б дзяліцца сваім досведам ды вынікамі сваіх даследаванняў. Не хапае ў Польшчы (здаецца, не толькі ў Польшчы) дыскусій,

канферэнцый і навуковых часопісаў, прысвечаных пытанням выкладання беларускай мовы як замежнай і — шырэй — пытанням беларусістычнай глотадыдактыкі. Паасобныя артыкулы друкуюцца на старонках беларускіх выданняў, такіх як «Працы кафедры сучаснай беларускай мовы» і «Беларусіка

= Albaruthenica» (гл. спіс літаратуры).

У рамках згаданай беларусістычнай глотадыдактыкі можна займацца наступнымі напрамкамі (параўн. Dąbrowska 2014):

• методыка выкладання — метады выкладання граматыкі, ведаў аб Беларусі;

развіванне навыкаў вуснага маўлення, аўдыравання, чытання і пісьма;

новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове (вельмі важнае пытанне, якое ўжо абмяркоўваецца ў беларускіх апрацоўках, датычных беларускае мовы як роднай, гл., напр.: Жуковіч 2015); азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацы- янальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;

• беларушчына замежнікаў — аналіз моўных памылак (параўн. : Калета 2010; Kaleta 2015b); стварэнне корпуса памылак замежнікаў; даследаван- не г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;

• параўнальная глотадыдактыка — напрыклад беларуска-польская, бела- руска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне падабенстваў і адрозненняў моў; параўнанне метадаў выкладання, праграмаў курсаў, цяжкасцяў моў, ролі выкладчыка і г. д.;

• гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай (па- раўн. Борисенко 2011) — старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;

• мова і культура — пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы;

прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы этыкет; гендэрныя стэрэатыпы ў падручніках; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм (эро- тыка, смерць, рэлігія); ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і. У галіне лінгвакраіназнаўства ёсць ужо пэўныя дасягненні, аб чым сведчаць кнігі, выдадзеныя як у Беларусі, так і ў Польшчы, напрыклад: «Беларусазнаў- ства : навучальны дапаможнік» (Беларусазнаўства 1997), «Культура і гісторыя беларусаў: тэксты і заданні. Вучэбны дапаможнік па практыцы беларускага маўлення для замежных студэнтаў» (Важнік, Савіцкая 2003) ды «Крок да кроку знаёмімся з Беларуссю: мова, культура, краязнаўства»

(Kliabanau 2010);

• моўная прагматыка — прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба і інш.;

• праблемы сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замеж- най — у многіх краінах свету (у тым ліку ў Мытным Саюзе і Еўрапейскім

(7)

166 167

Саюзе) ёсць распрацаваныя сістэмы ацэнкі ведаў нацыянальных моў і зацверджаныя на дзяржаўным узроўні сертыфікаты нацыянальных моў (гл.: Тэст… 2014, 3; параўн. Чахоўская 2014);

• беларуская мова як замежная ў Беларусі ды за мяжой;

• прыклады матэрыялаў, практыкаванняў ды заняткаў па беларускай мове як замежнай (параўн. Чахоўская 2011; Чахоўскі 2011);

• праблемы адукацыі і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай (параўн. Малажай 1994; Сысой 2008) у Беларусі і за мяжой; памылкі лектараў.

Усе згаданыя тэмы маглі б абмяркоўвацца на старонках навуковага часопі- са, прысвечанага менавіта беларусістычнай глотадыдактыцы. Такі навуковы часопіс трэба стварыць як найхутчэй, найлепш у міжнародным асяроддзі, каб даследчыкі маглі абменьвацца думкамі, дзяліцца сваімі ідэямі ды досведам.

Гэта спрыяла б пастаяннаму развіццю не толькі даследчыкаў, але таксама самой галіны навукі, якой з’яўляецца беларусістычная глотадыдактыка. Па- добны часопіс ужо маюць ўкраіністы. З 2006 г. у Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франко выходзіць два разы на год часопіс, прысвеча- ны тэорыі і практыцы выкладання ўкраінскай мовы як замежнай «Теорія і практика викладання української мови як іноземної» (Theory and Practice of Teaching Ukrainian as a Foreign Language). У Польшчы таксама існуюць ча- сопісы (напрыклад у Катовіцах Postscriptum Polonistyczne, у Лодзі Kształcenie Polonistyczne Cudzoziemców, у Варшаве Kwartalnik Polonicum), прысвечаныя польскай мове як замежнай. Карыстацца імі могуць як студэнты, так і выклад- чыкі і даследчыкі глотадыдактыкі. Навуковыя часопісы звычайна даступныя ў інтэрнэце. У Польшчы гэта адно з патрабаванняў Міністэрства навукі, якое ацэньвае часопісы між іншым на падставе інтэрнэт-старонкі і прызначае пу- нкты, якія паказваюць на навуковы ўзровень і прэстыж часопіса. Некаторыя часопісы развіваюцца толькі ў інтэрнэце і маюць толькі інтэрнэт-версію. Гэта зручна, таму што даследчыкі з усяго свету могуць карыстацца матэрыяламі часопіса, а выдавецтва не выдаткоўвае грошай на высылку часопіса за мяжу.

4. методыка выкладання беларускае мовы як замежнай

Трэба дадаць, што патрэбна таксама комплекснае выданне, якое датычыць методыкі беларускай мовы як замежнай. Г. Чахоўскі акрэслівае методыку наступным чынам:

Методыка — навуковая дысцыпліна, якая належыць да педагагічных навук і ў дачыненні да педагогікі з’яўляецца прыватнай дыдактыкай — тэорыяй навучання канкрэтнаму прадмету. У адносінах да дысцыпліны

«беларуская мова як замежная» — гэта навука аб законах і правілах навучання беларускай мове і спосабах авалодання і карыстання мовай.

Больш разгорнута азначэнне методыкі як навуковай дысцыпліны мож- на падаць так: гэта навука, якая вывучае мэты, змест, сродкі, метады, арганізацыйныя формы навучання беларускай мове і азнаямлення з культурай Беларусі, а таксама спосабы навучання, выхавання і авало- дання беларускай мовай у працэсе яе вывучэння (Чахоўскі 2006, 183).

Пакуль што выкладчыкі могуць карыстацца ранейшай распрацоўкай аб выкладанні беларускай мовы як роднай у савецкай школе — «Методыка бе- ларускай мовы» (Падгайскі 1981) або больш новымі выданнямі (гл., напр.:

Протчанка 2001; Яленскі 2005; Методыка выкладання беларускай мовы…

2007; Ляшчынская, Шведава 2007) ды артыкуламі (напр.: Чахоўская 2006;

Чахоўскі 2006). Не заўсёды метады, рэкамендаваныя пры працы з бела- рускімі дзецьмі, можна паспяхова выкарыстоўваць у працы з дарослымі, якія вывучаюць беларускую мову як замежную, але згаданыя публікацыі могуць быць добрай падставай для апрацоўкі методыкі беларускай мовы як замежнай (параўн. Барысенка 2012, 393). У кнізе трэба было б выдзеліць агульную методыку і прыватную методыку, якая адносілася б да канкрэтных нацыянальных груп замежнікаў, таму што методыка выкладання беларускай мовы славянам будзе адрознівацца ад методыкі выкладання беларускай мовы еўрапейцам з Заходняй Еўропы, азіятам або арабам. Кніга такая патрэбна асабліва беларускім лектарам, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай, таму што яны вымушаны навучыцца глядзець на беларускую мову вачыма замежніка, які павінен засвоіць канкрэтныя граматычныя правілы, каб без памылак карыстацца беларускай мовай. Звычайна аб такіх правілах носьбіт мовы (нэйціў-спікер) не мае ўялення і ўвогуле аб іх не думае, карыстаючыся сваёй роднай мовай. Лектар павінен ведаць такія правілы і прэзентаваць іх навучэнцам на занятках дзеля практычнага карыстання мовай, а таксама выканання адмысловых практыкаванняў, якія дапамагаюць замацаваць веды і ўтварыць на іх аснове маўленчыя навыкі ды ўменні.

5. цяжкія месцы беларушчыны

Добра было б таксама, каб лектар ведаў, якія памылкі найчасцей робяць замежнікі ў выніку моўнай інтэрферэнцыі. Гэта дапамагло б яму рыхтаваць адмысловыя практыкаванні і падаваць канкрэтныя правілы, якія адрозніва- юцца ад моўных звычак і структуры мовы замежніка. Дзеля гэтага неабходна развіваць даследаванні (механізмаў) памылак замежнікаў. Таксама неабходна стварыць даведнік цяжкіх месцаў беларушчыны, каб лектары і навучэнцы маглі звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні, якія часта бываюць крыніцай памылак. У другой частцы такой кнігі маглі б быць змешчаны практыкаванні і адказы да іх, каб можна было выкарыстоўваць кнігу як на занятках з лектарам, так і пры самастойнай працы. Версіі выдання маглі б дастасоўвацца да патрэб канкрэтных нацыянальных груп замежнікаў, таму што — як ужо адзначалася

(8)

вышэй — цяжкасці беларускай мовы будуць розныя, напрыклад, для палякаў ды немцаў. У Польшчы не хапае публікацый, якія паказвалі б палякам іх памылкі ў беларускай мове і прапанавалі іх выпраўленне дзякуючы розным практыкаванням. Як вядома, калі памылкі не выпраўляюцца, навучэнцы лі- чаць іх правільнымі формамі (моўнай нормай), таму існуе патрэба стварыць дапаможнік, у якім аналізаваліся б цяжкія месцы беларушчыны.

6. фінансаванне беларусістычнай глотадыдактыкі

Можна падкрэсліць, што фінансавання беларусістычнай навуковай дзей- насці ў цэлым не хапае, асабліва гэта датычыцца беларусістычнай глотады- дактыкі. Патрэбны стыпендыі на навуковыя стажыроўкі ды абмен выкладчы- цкімі і навуковымі кадрамі. Замежныя даследчыкі павінны мець магчымасць паназіраць за працэсам навучання беларускай мове як замежнай у Беларусі.

Кантакт з выкладчыкам носьбітам мовы (нэйціў-спікер) неабходны. З другога боку беларускія спецыялісты павінны мець досвед у працы за мяжой. Такі абмен спрыяе распрацоўцы матэрыялаў, метадаў навучання і г. д., а таксама можа кансалідаваць навуковаг асяороддзе, якое ў розных краінах займаецца беларусістычнай глотадыдактыкай. Патрэбны супольныя міжнародныя пра- екты і гранты. Зразумела, даследчыкі ў фінансавых справах не могуць многа зрабіць. Стыпендыі або спецыяльныя фонды могуць заснаваць арганізацыі, універсітэты, цэнтры культуры або ўрад. Гэта стварае прэстыж краіны і дапа- магае папулярызаваць яе за мяжой. Гэта інвестыцыі ў будучыню краіны. На жаль, у Польшчы цяжка разлічваць на тое, што польскае Міністэрства будзе даволі часта фінансаваць праекты, звязаныя выключна з беларусістыкай, таму што задача Міністэрства — падтрымліваць польскую навуку. Можна знайсці нямецкія стыпендыі па падтрымцы замежных даследычкаў, якія па- пулярызуюць у сваёй краіне нямецкія гуманітарныя навукі і хочуць правесці даследаванні або стажыроўку ў Нямеччыне. Такія ініцыятывы прапануюць розныя еўрапейскія краіны і Расійская Федэрацыя. Было б вельмі добра, калі б замежны беларусіст мог адчуць беларускую падтрымку, падаць дакументы і ўзяць удзел у конкурсе на навуковую стыпендыю ў Беларусі.

7. узнагорода дзеля папулярызацыі беларускае мовы

Дзеля папулярызацыі беларускае мовы за мяжой варта было б таксама заснаваць, напрыклад у Мінску, універсітэцкую або дзяржаўную ўзнага- роду, якую штогод атрымоўваў бы замежны навуковец, які ў сваёй краіне займаецца беларусістыкай. Гэта мог бы быць перакладчык, выкладычык, літаратар і г. д. — хтосьці, хто сваё прафесійнае жыццё аддаў папулярызацыі беларусістыкі, а значыць — і самой Беларусі (варта адзначыць, што ў 2011 г.

ганаровай граматай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь П. Латушкі была ўзнагароджана кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта за «значны

ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай культуры і мовы ў Польшчы, развіццё беларуска-польскіх культурных і навуковых сувязяў»).

У Польшчы існуе ўзнагарода POLONICUM, якая ўручаецца ў Варшаўскім універсітэце (у 2010 г. яе атрымала прафесар Ала Кожынава з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Патранат над узнагародай прынялі рэктар Вар- шаўскага ўніверсітэта, спікер Сената Рэспублікі Польшча і Міністр культуры.

Кожны можа вылучыць кандыдатуру свайго кандыдата. Гэта не дзяржаўная ўзнагарода, яна мае ніжэйшы статус, чым Медаль Францыска Скарыны, але служыць папулярызацыі паланістыкі за мяжой і стварае магчымасць прэзе- нтаваць ў Польшчы дасягненні замежнай паланістыкі.

8. Праграмы навучання беларускай мове як замежнай

Што датычыць польскай мовы як замежнай, то ў гэтай галіне існуюць Programy nauczania języka polskiego jako obcego. Poziomy A1—C2 (Programy nauczania… 2016), дзе змешчана падрабязная інфармацыя адносна матэрыялу, з якім навучэнцы павінны азнаёміцца ў залежнасці ад моўнага узроўню. Кніга прэзентуе створаныя моўныя мінімумы для розных этапаў навучання. На ўзор іншых моў неабходна таксама распрацаваць падобныя праграмы навучання беларускай мове на розных узроўнях валодання мовай (параўн. Важнік 2004, 22). У такіх праграмах павінны быць акрэслены тэматычныя блокі, падручнікі, якімі можна карыстацца, тэксты для чытання, граматычны матэрыял і г. д.

Такое выданне дапамагала б не толькі выкладчыкам, якія вядуць курсы, але та- ксама і навучэнцам, зацікаўленым у атрыманні сертыфіката беларускай мовы як замежнай. Пры падрыхтоўцы тэстаў у рамках праекта сертыфіката можна было б адначасова рыхтаваць праграмы курсаў, якія дапамагалі б жадаючым падрыхтавацца да тэста на сертыфікат. Ведаючы канкрэтныя патрабаванні, некаторыя маглі б нават самастойна рыхтавацца да экзамену, карыстаючыся рэкамендаванымі падручнікамі ды матэрыяламі, якія змяшчалі б патрэбную моўную інфармацыю, лексічныя і граматычныя практыкаванні.

9. Заключэнне

Вядучая роля ў арганізацыі працэсу навучання беларускай мове як за- межнай, падрыхтоўцы матэрыялаў і г. д. належыць, натуральна, беларускаму баку. Аднак трэба мець надзею, што даследчыкі з іншых краін таксама будуць плённа дзяліцца сваімі дасягненнямі і думкамі, магчыма ў рамках нейкага будучага форума — больш афіцыйнага таварыства (напрыклад Міжнарод- нага камітэта па беларускай мове як замежнай). Спадзяемся, што польскія даследчыкі таксама далучацца да пастаяннага развіцця белурусістычнай глотадыдактыкі.

(9)

170 171

літаратура

Аляксандраў, С., Мыцык, Г. Гавары са мной па-беларуску. Гутарковая мова ў штод- зённым ужытку = Говори со мной по-белорусски. Живой разговор каждый день. М. : Вариант, 2008. 279 с.

Баршчэўская, Н. Дасягненні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта //

Białorutenistyka Białostocka. 2013. № 5. С. 483–489.

Баршчэўская, Н. Сітуацыя беларускай мовы ў Польшчы // Новае слова ў беларусістыцы. Мовазнаўства : матэр. V Міжнар. кангрэса беларусістаў, г. Мінск, 20–21 мая 2010 г. Мінск : Четыре четверти, 2012. С. 342–353. (Belarusika = Albaruthenica 32).Барысенка В. Праблемы выкладання беларускай мовы як замежнай у вышэйшай школе // Новае слова ў беларусістыцы. Мовазнаўства : матэр. V Міжнар. кангрэса беларусістаў, г. Мінск, 20–21 мая 2010 г. Мінск : Четыре четверти, 2012. С. 392–394.

(Belarusika = Albaruthenica 32).

Беларусазнаўства : Навучальны дапаможнік / пад рэд. П. Брыгадзіна. Мінск : Завігар, 1997. 284 с.

Борисенко, О. В. Преподавание белорусского языка как иностранного. История и современность // Мова і культура (Науковий журнал). К. : Видавничий Дім Дмітра Бураго, 2011. Вып. 14. Т. V(151). С. 334–337.

Важнік, С. А. Беларуская мова як замежная: сацыялінгвістычны, лінгваметадычны і ўласна лінгвістычны аспекты // Язык и социум : матер. VI Междунар. науч. конф.

(3–4 декабря 2004 г., г. Минск) : В 2-х ч. Минск : РИВШ, 2004. Ч. 1. С. 19–24.

Важнік, С. А., Савіцкая, І. І. Культура і гісторыя беларусаў: тэксты і заданні.

Вучэбны дапаможнік па практыцы беларускага маўлення для замежных студэнтаў.

Мінск БДУ, 2003. 80 с.

Гаворым па-беларуску : Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў / пад рэд. Л. І. Сямешкі. Мінск : БДУ, 1999. 247 с.

Ждановіч, В. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі = Słownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Мінск : Медисонт, 2008. 285 с.

Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Мінск : Аверсэв, 2015. 252 с.

Кавалевіч, М. Беларускае школьніцтва ў Польшчы і польскае на Берасцейшыне //

Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узае- мадзеянне. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. С. 309–312.

Калета, Р. Цяжкасці польскае мовы: памылкі беларусаў, якія вывучаюць польскую мову // Arche. 2010. № 4. С. 358–400.

Клышка, А. Гаворым і чытаем па-беларуску. Самавучак беларускай мовы // Ма- ладосць. 1990. № 11. С. 164–168.

Кривицкий, А. А., Михневич, А. Е., Подлужный, А. И. Белорусский язык : для говорящих по-русски. Минск : Вышэйшая школа, 2008. 383 с.

Ляшчынская, В. А., Шведава, З. У. Методыка выкладання беларускай мовы : вуч.

дапам. для студ. устаноў, якія забяспечв. атрыманне вышэйшай адукацыі па спец.

«Беларуская філалогія». Мінск : РІВШ, 2007. 251 с.

Малажай, Г. Месца і роля беларуска-польскіх моўных супастаўленняў і перакладу ў падрыхтоўцы настаўніка-філолага // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. С. 365–370.

Методыка выкладання беларускай мовы : вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / пад рэд. М. Г. Яленскага. Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. 447 с.

Павловская, Н. Ю., Борисенко, О. В., Васюченко, П. В., Кныш, Л. С., Семенке- вич, О. В., Чеховский, Г. К. Белорусский язык для стран СНГ : учебник. М. : ИПК МГЛУ «Рема», 2012. 452 с.

Падгайскі, Л. П. Методыка беларускай мовы. (Граматыка і правапіс). 1–3-ія класы.

Мінск : Народная асвета, 1981. 175 с.

Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. Мінск : НІА, 2001. 211 с.

Рамза, Т. Р. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў. Мінск : Вышэйшая школа, 2010. 310 с.

Станкевіч, Л., Каткіч, Ж. Дваццаць сустрэч з Беларуссю : падручнік па бе- ларускай мове для пачаткоўцаў / Пад агульн. рэд. Андраша Золтана. Будапешт : [Bölcsész Konzorcium], 2006. 269 c. // Sztankevics, Larisza; Katkits, Zsuzsa. 20 találkozás Fehéroroszországgal: fehérorosz nyelvkönyv kezdők számára / Szekesztette Zoltán András.

Budapest : [Bölcsész Konzorcium], 2006. 269 old.

Сысой, Н. М. Прафесійная кампетэнцыя выкладчыка беларускай мовы як за- межнай // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 7. Мінск : РІВШ, 2008.

С. 107–110.

Тэст па беларускай мове як замежнай : Пачатковы ўзровень, агульнае валоданне / [аўтары-склад. : В. Барысенка і інш.]. Мінск : [б. в.], 2014. 50 с.

Хоміч, М. В. Беларускія і польскія прасадычныя адзінкі на занятках беларускай мовы як замежнай : кампаратыўны аспект // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 9. Мінск : РІВШ, 2010. С. 110–114.

Чахоўская, Т. Л. Метады даследавання ў методыцы выкладання беларускай мовы як замежнай // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 5 : Да 70-годдзя з дня нарадж. докт. філал. навук праф. А Я. Міхневіча. Мінск : РІВШ, 2006. С. 175–180.

Чахоўская, Т. Л. Мэты і задачы навучання беларускай мове як замежнай // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 13. Мінск : РІВШ, 2014. С. 55–63.

Чахоўская, Т. Л., Урок па практыцы беларускага маўлення. Структура ўрока //

Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 10 : Да 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мінск : РІВШ, 2011. С. 90–97.

Чахоўскі, Г. К. Методыка выкладання беларускай мовы іншаземцам як вучэбная, навуковая і практычная дысцыпліна // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы.

Вып. 5 : Да 70-годдзя з дня нарадж. докт. філал. навук праф. А Я. Міхневіча. Мінск : РІВШ, 2006. С. 180–196.

Чахоўскі, Г. К. Сістэма сродкаў навучання беларускай мове як замежнай // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 10 : Да 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мінск : РІВШ, 2011. С. 97–106.

Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка : вуч. дапам. для студ. філал. спецыяльн. устаноў, якія забяспечв. атрыманне выш.

адукацыі. Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2005. 223 с.

(10)

Barszczewska, N. Zakres użycia języka białoruskiego na przełomie XX–XXI wieku //

Acta Albaruthenica. 2014. № 14. S. 87–98.

Dąbrowska, A. Glottodydaktyka polonistyczna w SJPiK. Kierunki badań naukowych //

40 lat wrocławskiej glottodydaktyki polonistycznej. Teoria i praktyka. Księga jubileuszowa z okazji czterdziestolecia Szkoły Języka Polskiego i Kultury dla Cudzoziemców Uniwersytetu Wrocławskiego 1974–2014. Wrocław, 2014. S. 255–276.

Heyl, S. Weißrussisch. Lehrmaterial zum Kurs Weißrussische Sprache. Berlin, 2001.

Jankowski, B. A. Nauka języka obcego. Spojrzenie psychologa. Warszawa : Wiedza Powszechna, 1973. 326 s.

Kajtoch, W. Języki mniejszości narodowych w Polsce // Polszczyzna 2000. Orędzie o stanie języka na przełomie tysiącleci / red. W. Pisarek. Kraków : Kraków : Uniwersytet Jagielloński Ośrodek Badań Prasoznawczych, 1999. S. 279–305.

Kaleta, R. Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa. Warszawa, 2014. 172 s.

Kaleta, R. Kilka uwag o nauczaniu Polaków języka białoruskiego jako obcego //

Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт.;

пад рэд. І. Э. Багдановіч. Мінск : Кнігазбор, 2015. S. 69–78. (Беларусіка = Albaruthenica 36). (a)

Kaleta, R. Polsko-białoruska lapsologia glottodydaktyczna. Warszawa, 2015. 178 s. (b).

Kliabanau, D. Крок да кроку знаёмімся з Беларуссю : мова, культура, краязнаўства = Krok po kroku poznajemy Białoruś : język, kultura, krajoznawstwo. Kraków : Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2010. 196 s.

Łoginow, J. Język białoruski. Podręcznik dla Polaków zainteresowanych Białorusią i Ukrainą. Kraków : KUBA, 2012. 37 s.

Pashkevich, V. Fundamental Byelorussian. Book 1. Toronto, 1974. 347 p.; Book 2.

Toronto, 1978. 435 p.

Programy nauczania języka polskiego jako obcego. Poziomy A1—C2 / pod red.

I. Janowskiej, E. Lipińskiej, A. Rabiej, A. Seretny, P. Turka. Kraków : Księgarnia Akademicka, 2016. 215 s.

Stankevich, G. Conversational Belarusian for English-speaking students. Prague, 2001.

101 p.

Лiдзiя Сямешка (Мiнск)

Праблемы стаНдартыЗацыI I сертыфIкацыI ўЗроўНяў валодаННя беларускай мовай як ЗамежНай

п

ашырэнне iнтэграцыйных тэндэнцый у сферы айчыннай вышэйшай адукацыi, якое суправаджаецца актывiзацыяй мiжкультурнага супра- цоўнiцтва, распрацоўкай стандартызаваных механiзмаў кантролю якасцi навучання, абумовiлi неабходнасць абмеркавання стану навучання беларускай мове як замежнай (БМЗ), разгляду яе вучэбна-метадычнай базы на прадмет адпаведнасцi мiжнародным стандартам, а таксама перспектыў iнтэграцыi БМЗ у еўрапейскую парадыгму навучання замежным мовам.

Навучанне БМЗ — адносна новы адукацыйны накiрунак, якi актыўна пачаў складвацца на пачатку 1990-х гг. у сувязi са зменамi ў грамадскiм жыццi — набыццём беларускай дзяржаўнасцi, уваходжаннем Беларусi ў мiж- народную супольнасць i павелiчэннем колькасцi iншаземцаў, якiя мелi намер авалодаць беларускай мовай. Сiстэмная распрацоўка пытанняў выкладання БМЗ звязана перадусiм з навуковымi даследаваннямi супрацоўнiкаў кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. У межах выканання навукова-даследчага праекта «Беларуская моўная сiстэма ў аспекце ўнiверсальнага i нацыянальна- спецыфiчнага» пачала распрацоўвацца метадалогiя камунiкатыўнай i на- цыянальна-культуразнаўчай аспектызацыi беларускага моўнага матэрыялу.

Упершыню структурна-семантычнае апiсанне моўнай сiстэмы, дапоўненае культуразнаўчым i камунiкатыўна-маўленчым аспектамi, iнтэрпрэтавала- ся для вучэбна-метадычных мэтаў выкладання БМЗ. Атрыманыя вынiкi сталi асновай для пашырэння профiлю фiлалагiчнай адукацыi i ўвядзення новай спецыялiзацыi «Беларуская мова як замежная». Аднак адукацыйны патэнцыял спецыялiзацыi ў поўнай меры не выкарыстаны. Падчас унiфi- кавання фiлалагiчных спецыяльнасцей пры пераходзе на шматступенную мадэль навучання «Беларуская мова як замежная» была скасавана. На сё- нняшнi дзень у нацыянальнай сiстэме фiлалагiчных квалiфiкацый ступенi

«бакалаўр» няма гэтага адукацыйнага накiрунку. У вынiку навучанне БМЗ знаходзiцца па-за межамi працэсаў рэфармавання i ўнiфiкацыi навучальных праграм. Аднак падрыхтоўка спецыялiстаў па беларускай мове для iншых краiн застаецца складнiкам айчыннай сiстэмы адукацыi. Беларуская мова як адна з моў усходнеславянскага арэала вывучаецца ў многiх адукацыйных установах свету, адпаведна ў беларускiя ўстановы вышэйшай адукацыi рэ- гулярна прыязджаюць замежныя студэнты як на поўнае навучанне, так i на каротка- i доўгатэрмiновыя стажыроўкi, а таксама магiстранты, аспiранты, якiя выбiраюць аб’ектам будучай прафесii беларускую мову i лiтаратуру ў iх

Cytaty

Powiązane dokumenty

[r]

XIX w., przed 1822 г., chełmski plac rynkowy został skrócony na osi wschód-zachód przez przewężenie jego wschodniej części w obecnej wschodniej części

• brązowymi: Tadeusz Gardulski, Bolesław Rarus, Zdzisław Szarek, Stanisław Lisak, Czesław Kosiorowski, Zbigniew Gesing, Franciszek Buziak, Franciszek Lisak, Jerzy Brą-

FORMS OF COOPERATION OF MEDIUM VOCATIONAL SCHOOLS WITH THE LOCAL ENVIRONMENT, AND THE QUALITY OF EDUCATION BASED ON THE EXAMPLE OF THE ZIEMIA PODLASKA SCHOOL COMPLEX NO.. 4

Summarizing the main trends in the functioning of the AIC grain-product subcomplex of Ukraine as a prerequisite for the realization of its foreign economic potential,

кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў (Мінск 2015) Ака- залася, што ў гэтай змястоўнай манаграфіі Маніхвэст… цытуецца паводле ма- награфіі

Equal amounts of IS- 13 C-PHB were added to each standard of 3-HB. The peak area ratio was then measured by GC-IDMS. Linear calibration lines were obtained from the ratio between the

viscositeit in de neer kunnen echter wel belangrijke gevolgen hebben voor de breedte van de neerstroming en voor het