• Nie Znaleziono Wyników

Фрaнцішак Скарына і беларускае Адраджэнне (XVI cт.)

N/A
N/A
Protected

Academic year: 2021

Share "Фрaнцішак Скарына і беларускае Адраджэнне (XVI cт.)"

Copied!
10
0
0

Pełen tekst

(1)

Halina Twaranowicz

Фрaнцішак Скарына і беларускае

Адраджэнне (XVI cт.)

Acta Polono-Ruthenica 13, 193-201

(2)

ISSN 1427-549Х Halina Twaranowicz Białystok

Франщшак Скарына

i беларускае Адраджэнне (XVI ст.)

Пры асэнсаванш пстарычнай хады падзей звяртае на сябе увагу выразная а с а б о в а с ц ъ беларускага духоуна-творчага кантынууму. Зразумела, псторыя любога народа, самога чалавецтва увогуле ствараецца асобам^ я к я с1гнал1зуюць аб зараджэнш новых перыядау, эпох i напауняюць 1х канкрэтным зместам. Аднак своеасаблiвасць, складанасць беларускага шляху (што у значнай ступенi адлюстравалася у працяглым працэсе выпрацоук канчатковага нацыянальнага этношма - ад крывiчоу, русшау, лщвшау i нават тутэйшых - да беларусау) увагомiла, павысiла ролю i значэнне канкрэтных асоб, дзеячау. Рагвалод i Рагнеда, Усяслау Чарадзей, Еуфрасшня Полацкая, Kiрыла Тураусю, Францiшак Скарына вызначалi эпохi i сведчыл сваiм паходжаннем, жыццёвым лесам аб тым, дзе ж ляжыць у свеце Беларусь. Менавгга Новагародак (сучасны Навагрудак, дадамо - радзiннае месца Адама Мiцкевiча) быу першай сталiцай Вялшага княства Лггоускага, Рускага i Жамойцкага. Гэта герб Новагародка „Пагоня” стау дзяржауным гербам новаутворанай полiэтнiчнай дзяржавы. На старабеларускай жа мове убачыш свет усе зводы законау Вялшага княства Лиоускага: Вiслiцкi статут 1423-1438 гг., Судзебнш Kазiмiра Ягайлавiча 1468 г., тры рэдакцыi славутых Статутау 1529, 1566 i 1588 гг., Трыбунал 1586 г., а таксама вялшая колькасць дакументау метрыкi Вялшага княства - архiва, якi налiчвае не адну сотню тамоу. Ужыванне беларускай мовы у сферы афщыйнага справаводства было замацавана заканадауча у Статуце Вялiкага княства у раздзеле 4, артыкуле 1: „А т с а р земскi павiнен па-руску лiтарамi i словамi рускiмi усе дакументы, вы тсю i позвы пiсаць, а не шшай мовай i словамi”1.

Варта прыпомнщь, што Адам Мiцкевiч у славутых славянсюх лекцыях, курс яюх ён чытау у Колеж дэ Франс, мову свайго дзяцшства называу „самай гарманiчнай i з ушх славянскiх мовау найменш змененай. В я л т паэт

(3)

194 Halina Twaranowicz

нагадвау: На беларускай мове, якую называюць русшскай альбо лггоуска- русшскай, таксама размауляе каля дзесящ мшьёнау чалавек; гэта самая багатая i самая чыстая гаворка, якая узшкла дауно i выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасцi ЛИвы вялiкiя князi карысталiся ёю для сваёй дыпламатычнай ператск”2.

Само геапалиычнае месцазнаходжанне беларускага этнасу у цэнтры Еуропы, на стыку усходняга i заходняга макрарэпёнау - Pax Slavia Orthodoxa i Pax Slavia Latina - абумовша полiфанiчны характар яго пстарычнага i грамадска-культурнага тыпау развщ ця, канф есш на-веравы знаучай структуры, стаушы, аднак, i падставаю для шматвяковага працэсу самавы- значэння. Малады беларус 1гнат Канчэуск (Aбдзiраловiч), разважаючы над парадоксамi айчыннай гiсторыi у слынным эсэ А д в е ч н ы м ш л я х а м , углядаючыся у шлях гэты з Biльнi 1921 г., на той час яшчэ актыуна дзейнага цэнтру беларускага культурнага жыцця, скрушлiва зауважыу: „Ваганне памiж Захадам i Усходам i шчырая няпрыxiльнасць m да аднаго, нi да другога зьяуляецца асноунай адзнакаю гiсторыi беларускага народу”3. Аднак на беларусюх землях у абсягу судакранання i узаемауплывау двух галоуных еурапейсюх духоуных арэалау адметна, своеасаблiва рэалiзавалася кожная пстарычная i культурная эпоха, стыль, пачынаючы уласна ад Сярэднявечча - да Адраджэння, Pэфармацыi, Контррэфармацыi, Барока, Асветнщтва. Кожная з гэтых культурна-гiстарычныx фармацый мае у беларускiм пiсьменстве, свой змест, вопыт увасаблення. Найбольш плённы перыяд у развiццi дауняй беларускай лггаратуры, безумоуна, прыпадае на XVI - першую палову XVII стагоддзяу. „Ктж на- пiсьмовая спадчына беларусау эпоxi Адраджэння i ранняга барока - ушкальная з ’ява славянскай i еурапейскай культуры, сапраудная перлiна мiнуушчыны, высокая праява духоунай творчасцi народа, неацэнны скарб, якiм з поунам правам могуць i павiнны ганарыцца нашчадю як вечнай i нязменнай каштоунасцю”4, - гэтыя словы вядомага беларускага дасле- дчыка 1вана Саверчанкi маюць пад сабой трывалую аснову. Пацверджаннем таму факт, што беларускае Адраджэнне атрымала вызначэнне „залатой пары”, „залатога веку” не толькi у айчыннай культуры. Дастаткова успомнiць, што ЮНЕСКА уключыла у каляндар мiжнародныx дат в я л т х 2Фшаматы i фшарэты, Мшск 1998, с. 122. 3 I. Абдз1ралов1ч, Адвечным шляхам. Дасьледзты беларускага светапогляду, Менск 1993, с. 9. 4 I. Саверчанка, Aurea mediocritas. Кт ж на-тсьмовая культура Беларуш. Адраджэнне iранняе барока, Мшск 1998, с. 5.

(4)

дзеячау славянскай культуры !мёны Франц1шка Скарыны, М1колы Гусоускага, С!мяона Полацкага. У 2002 г. у Германй ажыццёулена сал1днае - аб’ёмам у 1045 старонак - выданне пад назвай „Б1бл1я Руска. Выложена доктором Франц1ском Скор1ною. Прага 1517-1519” . Пазалетась жа у вядомым нямецк1м выдавецтве Фердз1нанда Шён1нга выйшау чарговы фал1янт факс1м1льнага выдання беларускай рэнесанснай думк1 - Е в а н г е л л е а д М а т в е я г М а р к а у перакладзе Вас!ля Цяп1нскага. Вопыт станаулення культурна-г!стары чнага ты пу славянскага фарм1равання, а таксама супярэчл!выя рэалй сучаснасц1, кал1 на парадак дня устаюць элементарныя праблемы ф1з1чнага выжывання чалавецтва, страты асабовасц! цэлым1 народам! - усё гэта змушае ! да пэунага перагляду рол! у сусветнай г!сторы! заходнееурапейскага Рэнесансу, Адраджэння. Яго арыентацыя на антычнасць ! франтальнае адмауленне ад глыб!нных хрысц!янск!х каштоунасцей был! чужародным! для славянства, змушанага самаахвярна стагоддзям! супрацьстаяць !слам!зацы! Еуропы, абараняць Айчыну, этн!чныя, духоуныя !дэалы. Па вял!каму рахунку, па Боскай этыцы, марал! заходнееурапейск! Рэнесанс быу паразаю у строях пераможцы. Ён н!быта ! не адмауляуся ад маральнага ! духоунага выхавання кожнага чалавека, яго „пераутварэння” яшчэ у зямным жыцц! ! „выратавання” для вечнага быцця. Ды менав!та хрысц!янства упершыню у духоуна-культурнай г!сторы! засяродз!ла увагу на унутраным свеце чалавека у мэтах свядомага уздзеяння на яго. Рэнесанс жа асноуным сва!м пафасам, апафеозам !ндыв!дуума у якасц! самастойнага творцы свайго лёсу, быццам бы здольнага да бясконцага удасканалення сваёй прыроды, збл!жауся з тым, што хрысц!янства адмов!ла, або, выбраушы залац!нк!, пак!нула у выглядзе непатрэбнай, а то ! шкоднай руды. Глыбока знамянальна, што усходнеславянскае, беларускае Адраджэнне звязана найперш са з’яуленнем на старабеларускай мове Святога П!сання. Прауда, яшчэ у 1491 г. у Кракаве, дзякуючы друкару Швайпольту Ф!ёлю, пабачыл! свет богаслужбов^1я зборн!к! для Праваслаунай Царквы - Трыыёд К а л я р о в ы г ! Трыгёд П о сны г, першыя друкаван^1я кн!г! „руск!м! л!тарам!”. В!даць, яны адрасавал!ся праваслаунаму насельн!цтву ВКЛ, што дае падставы некаторым даследчыкам сцвярджаць, што беларускае кн!гадрукаванне вядзе сваю г!сторыю ужо з канца XV стагоддзя. Аднак менав!та Франц!шак Скарына ажыццяв!у першае у г!сторы! усходнеславянскай культуры - ! м!ж !ншым першае на тэрыторы! Рэчы Паспал!тай - навукова-рэнесансавае выданне Б!бл!!.

(5)

196 Halina Twaranowicz На працягу 1517-1519 гг. у першым беларусюм выдавецтве у Празе асветн1к выдау 23 KHiri Святога Пкання (яюя, прынамср дайшл1 да нашага часу). Вярнуушыся не пазней 1521 г. на Pадзiмy Ф. Скарына стварыу новае выдавецтва у Вiльнi i выпусщу каля 1522 г. некалькi выданняу М а л о й п а д а р о ж н а й к т ж т , дзе аб’яднаны П с а л т ы р , Ч а с а с л о в е ц , Ш а с щ д н е в е ц , 8 акафютау, 10 канонау, С а б о р т к (уключае С вя т ц ы г i П а с х а л т са звесткамi з астраноми i грамадзянскага каляндара, пасляслоуе); у 1525 г. быу апублшаваны А п о с т а л . Сын купца Лукi з крывщкага Полацку, дзе заявiла пра сябе першая беларуская дзяржаунасць, горада, слаунага сваiмi культурна-гiстарычнымi, духоунымi традыцыямр нiбы лесам быу вызначаны даць народу Святое Пканне на яго мове. На фшасофсюм факультэце Кракаускага унiверсiтэта, куды ён выправiуся, пэуна ж, дастаткова добра падрыхтаваны на Pадзiме, Ф. Скарына атрымау ступень бакалаура фiласофii, у Падуанскiм у твер- сiтэце (1512) - ступень доктара медыцыны, меу ен таксама ступень доктара вольных навук. Таюм чынам, вялiкi асветтк меу з чаго выбiраць i мог бы аддаць перавагу, безумоуна, выдатна засвоенаму iм, заходнееурапейскаму варыянту увасаблення сваей вялiкай iдэi, аднак прыярытэтным аказауся для яго спаконны iснадухоуны пачатак. Хоць якраз уш версальнасць ягоных магчымасцей сталася адной з прычын таго, што надалей, пры руплiвай працы навукоуцау самых розных галш, асэнсаванне спадчыны Ф. Скарыны у кантэксце яго эпохi застаецца актуальным. Вартымi увагi i далейшай распрацоукi падаюцца назiраннi, зробленыя напрыканцы мiнулага стагоддзя A.A. Яскевiчaм. Захатуш ыся сувязямi Ф. Скарыны з заходнееурапейсюм Рэнесенсам, даследчыкi абмiнулi уласна цэлыя старонкi беларускай трады- цыi. У скарыназнаустве аказауся «незауважаным» другi пауднёваславянсю уплыу, па сутнасцi, этап духоунага хрысцiянскага Адраджэння, звязанага з рухам праваслауных iсiхастау, непасрэдна з рэформамi Рэсаускай i Тырнаускай багаслоускiх школ. Цэнтр яго з-за неспрыяльных для пауднёвых славян умоу перасунууся ва усходнеславянсю рэгiён. Так што, сыходзячы з гiстарычных фактау, трэба канстатаваць, што не захо- днееурапейскi Рэнесанс з ягоным зваротам да паганскай антычнасщ, а менавiта адраджэнне залатога веку ранне-хрысщянская патрыстыкi вызначыла пярэдадзень i у цэлым характра скарынаускай эпохi. У прадм оуна-пасляслоуны м комплексе свайго вы дання Б iблii Ф. Скарына творча наследуе i развiвае погляды, светабачанне, выяуленыя у працах раннехрысцiянскiх патрыярхау Васiлiя Вялiкага, Дзiанiсiя

(6)

Арэапаг!та, Грыгорыя Дваяслова, Еран!ма Блажэннага, Феадарыта К!прска- га, 1еранея Л!ёнскага, 1саака ! Яфрэма С!рыных, багасловау-г!мнографау 1аана Дамаск!на, 1ос!фа Канстанц!нопальскага ! !нш. Варта, зразумела, асобна узгадаць ! К!рылу Тураускага, знакам!тага беларускага багаслова ! рытара, прапаведн!ка. Гэтая духоуная, этычная, эстэтычная спадчына пры нцы пова розн!цца ад анты чнасц!, на якую абап!ралася захо- днееурапейскае Адраджэнне. „Сучасная, больш глыбокая !нтэрпрэтацыя спадчыны Ф. Скарыны паказвае, што творчасць нашага суайчынн!ка вызначыла сабою л!н!ю усходнеславянскага Адраджэння, адрозную (ад прагматычнага Захаду) сваёй духоунасцю, пераемнасцю яшчэ нерастра- чаных патрыстычных традыцый”5. Б!бл!я дз!восным чынам спалучае у сабе веды, !нфармацыю, сутнасна важныя для усяго чалавецтва. Кожная эпоха, зямны рэг!ён успрымае, выкарыстоувае !х адпаведна с а м 1 м с а б е , што забяспечваецца ! е р а р х ! я й с э н с а у, закладзенай у гэтую Кн!гу Кн!г. В!давочна, што вял!касная праца Ф. Скарыны з’яуляецца сучаснай, актуальнай на усе часы нацыянальнага духоунага разв!цця. Праведзены беларуск!м асветн!кам параунальны анал!з лац!нск!х, чэшск!х, старажытнаяурэйск!х ! царкоунаславянск!х тэкстау Святога П!сання, забяспечыу высок! узровень перакладу. Падбау ён ! аб мастацк!м аф арм ленн! кн!г: „П аводле м айстэрства !лю страцы й ! граф!чна- арнаментальных аздоб [...], !х змястоунасц!, функцыянальнасц! ! эстэтычных вартасцей, а таксама вырашэння праблем мастацкага канструявання кн!г!, арган!зацы! яе зместу у зрокава-выяуленчых вобразах, па зручнасц! у карыстанн! ! асобным непауторным ладзе гэтыя выданн! был! новым важным этапам у разв!цц! не тольк! беларускага ! усходнеславянскага, але ! сусветнага мастацтва к!рыл!цкай кн!г! у цэлым. У творчым вырашэнн! праблем яе афармлення Скарына выступ!у сапраудным наватарам, стварыу ярк!я, шмат у чым непераузыдзеныя узоры кн!г!, „славянск!я Эльзев!ры” (У. Стасау)”6, - зазначыу вядомы беларуск! мастак ! кампетэнтны мастацтвазнавец В!ктар Шматау. Першадрукар стау пачынальн!кам ! новага для беларускага п!сьменства той пары жанру - прадмоу. У !х ён яскрава выяв!уся як мысл!цель-гуман!ст, вучоны, п!сьменн!к эпох!, падкрэсл!м, менав!та усходнеславянскага Адраджэння. Якраз прадмоуны комплекс Скарыны сведчыць не аб 5 А.А. Яскев!ч, Творыг Ф. Скарыгныг: ж анравая ст рукт ура, ф ы асоф ст я поглядыг, мастацтва слова, М!нск 1995, с. 134, 55-56. 6 Францыгск Скарыгна г яго час. Энцыгклапедыгчныг даведт к, М!нск 1988, с. 406.

(7)

198 Halina Twaranowicz рэнесансавым адмауленш ад тэацэнтрычнага светапогляду на карысць антрапацэнтрызму - увесь агромшсты набытак беларускага асветшка прасякнуты хрысщянска-этычнай канцэпцыяй жыцця. Фшасофска-этычныя, сацыяльна-палпычныя, эстэтычныя i дзяржауна-прававыя погляды Ф. Скарыны з’яуляюцца у першую чаргу вышкам асэнсавання ш жыцця як дару Боскага. „Сеецца цела душэунае, паустае цела духоунае”, - гаворыць у Першым П аслант да Карынфянау апостал Павел. I па вялшаму рахунку менавiта духоунасць ёсць мэтаю i перспектываю развщця асобнага чалавека i усяго чалавецтва. У стропм, класiчным сэнсе дух - частка чалавечай прыроды, якой чалавек успрымае свайго Творцу, Бога. Па 1вану 1лыну, дух „ёсць патрэба свяшчэннага”, „дар малiтвы”, „жыллё сумлення”, „месцазна- ходжанне мастацтва”, „крынща правасвядомасцi, сапрауднага патрыятызму i нацыяналiзму”7. Biдавочна, што духоунасць, як вытворнае ад духу, ахоплiвае самы ш ы рок спектр чалавечай свядомасцi i дзейнасцй Увогуле ж пэуным сiнонiмам духоунасщ ёсць ч а л а в е ч н а с ц ь , бо створаны чалавек „па вобразе i падабенстве Божым”. I да духоунасщ мае дачыненне усё тое, што памагае палюбщь блiжняга свайго як сябе , але ж пры гэтым неабходна навучыцца любiць i сябе, што значыць дар жыцця у сабе любщь. У сферы духоунасцi чалавек можа адчуваць сябе рабом, яю падпарадкоуваецца Усявышняму дзеля суровай неабходнасщ, цi наёмнiкам, якi чакае узнагароды за сумленна выкананую працу i урэшце сынам, якi вольны у сваiм выбары i не дбае пра плату - адно заусёды у пошуку Iсцiны, найблiжэйшага паразумення з Творцам. Уся асветнщка-творчая дзейнасць Ф. Скарыны была скiравана на развщ цё, удасканаленне душэунага пачатку у нацыянальных строях i наданне м этанаю раванага руху асобе у духоуным плане. Плённа развiваючы традыцыi папярэднiкау, Ф. Скарына спалучыу у сваёй творчасщ рэлiгiйную мiстыку з практычнай жыццёвай мудрасцю сваёй эпохi. Пэуна, што ён, чалавек высокага духоунага вопыту, добра разумеу шматстайную складанасць у спасщжэнш Святога Пiсання i увогуле усялякага духоунага тэксту. Дарэчы спаслацца тут на сведчанне Старца Сшуана: „Помнiць духоунае вельмi цяжка, таму што у духоуным быцщ залiшне мала знешняга в^1яулення, вобразнасцр каб было на што абаперщся рэчавай памяцi; цi не таму Усяведны Г асподзь Сваё вучэнне аб тайнах Царства выкладау народу у жывых вобразах рэчаiснасцi i у прытчах? Магчымы некаторы сурагат 7 И. Ильин, Аксиомы религиозного опыта, Москва 2006, с. 33-34.

(8)

духоунага ведання праз »знешняе навучанне«, што наз!раецца у людзей з вял!к!м !нтэлектуальным вопытам”8. У пяц!дзесяц! прадмовах Ф. Скарына, па словах Уладз!м!ра Конана, „вядзе з чытачом пран!кл!вую, даверл!ва-шчырую ! разам з тым узнёслую, урачыстую гаворку пра значныя духоуныя каштоунасц! усяго чалавецтва ! кожнага народа паасобку. У !х спалучаецца глыб!ня думк! з афарыстычнасцю ! мудрай прастатой выкладання вопытнага настаун!ка. Асобныя месцы яго творау (аб патрыятызме, любв! да радз!мы ! роднай мовы) гучаць як красамоуныя вершы у прозе. Там, дзе для выяулення пачуццяу прыгожага жанравыя рамк! публщыстык! аказваюцца недастатковым!, аутар арган!чна уводз!ць у тэксты прадмоу сшаб!чныя вершы”9. Варта падкрэсл!ць, што асветн!цкай дзейнасц! Ф. Скарыны папярэдн!- чала шматвяковае разв!ццё старажытнарускай ! старажытнабеларускай л!таратур, для стваральн!кау як!х з самага пачатку важным быу не тольк! змест, але ! яго форма, эстэтычнае увасабленне. Узгадаем, што у А п о в е с ц м т у л ы г х г а д о у галоунаю падставаю для абрання усходн!м! славянам!, рус!нам! хрысц!янскага веравызнання ва усходн!м варыянце названа прыгажосць, уласна асноуная катэгорыя эстэтык!: „... ! прыйшл! мы у грэцкую зямлю, ! увял! нас туды, дзе служаць яны богу свайму, ! не ведал! - на небе ц! на зямл! мы; бо няма на зямл! такога в!дов!шча ! прыгажосц! такой ! не ведаем, як ! расказаць аб гэтым. Знаем тольк!, што знаходз!цца там Бог з людзьм! ! служба !хняя лепшая, чым ва ус!х !ншых кра!нах. Не можам мы забыць прыгажосц! тае, бо кожны чалавек, кал! зазнае салодкага, не возьме пасля горкага, так ! мы не можам ужо тут быць у паганстве” 10. Менав!та ж на прынцыпах прыгажосц!, гармон!! арган!завана, трымаецца сама светабудова. Аб зграбнасц! свайго слова дбау ! К!рыла Турауск!, названы друг!м Златавустам, „паче всех воссиявший на Руси” у XII стагоддз!. Пахвалу Богу, сцвярджэнне духоуна-маральных вартасцей заусёды суправаджае у яго рэфрэн „Похвалим красно” ! Прадмову да Псалтыра Ф. Скарына пачынае са слоу Вас!ля Вял!кага: „Усякае Слова, Богам натхнёнае, - карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпрауляе ! карае!”. Распавёушы далей дзеля чаго дадзены псалмы людзям, чым яны ёсць, якую ролю адыгрываюць у духоуным жыцц!, спалучаючы у сабе ! „прарок!”, ! „дзеян!я”, ! „прытчы”, ён тлумачыць: „I бачачы так!я 8 С. Силуан, Ж изнь и поучения, Минск 1991, с. 159. 9 Францыгск Скарыгна и яго час..., с. 462. 10 Старабеларуская лт арат ура Х1-ХУШ стст., Хрэстаматыя, Беласток 2004, с. 45.

(9)

200 Halina Twaranowicz пажытк! ад гэтае малой кн!г!, я, Франц!шак, Скарын!н сын з Полацка, улекарск!х навуках доктар, загадау П с а л т ы р ц!снуц! руск!м! словам! славянскае мовы. Найперш - для ушанавання ! хвалы Бога у Тройцы адз!нага ! Прачыстай мац! Яго Мары!, ! ус!х нябесных чыноу, ! святых божых. А таксама - для карысц! паспал!тага люду. I асабл!ва з тае прычыны, што мяне л!тасц!вы Бог з гэтае мовы на свет пусщу”11. Тут, у П салт ы гры г, выдадзеным Ф. Скарынам 6 жн!уня 1517 г. у Празе, непасрэдна выказана пачуццё уласнай ! нацыянальнай годнасц1 чалавека, арган1чна уп1санага у кантэкст сусветнай эвалюцы1, асобы, якая дакладна вызнач^1ла для сябе каштоунасныя арыенц1ры у шматпланавай чалавечай прасторы, насычанай дыяметральна розным! магчымасцям! здзяйснення. Пяцьдзесят разоу узгадваецца на старонках Скарынавага выдання Б!бл!! родны яго Полацк, дзе быу народжаны ! узгадаваны. Уласна менав!та Ф. Скарына з’яуляецца заснавальн!кам нацыянальна-патрыятычнай тра- дыцы! у г!сторы! беларускай культуры ! грамадскай думк!. У прадмове да старазапаветнай кн!г! Ю д з 1 ф у вобразна-метафарычнай форме ён непа­ срэдна выказвае свае любасныя аднос!ны да Айчыны: „Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушк!, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры ! у рэках, чуюць в!ры свае - гэтак ! людз! да месца, дзе нарадз!л!ся ! узгадаваны у Бозе, вял!кую ласку маюць”12. Гэтыя словы Ф. Скарыны стал! ужо клас!кай, своеасабл!вым эты чна-эстэтычны м канцэптам. Дзейсная, адухоуленая найшляхотным! памкненням!, любоу да Радз!мы Ф. Скарыны выяв!лася праз неум!ручыя слова ! справу. Падаецца, што менав!та падчас м!с!йнай дзейнасц! слыннага палачан!на з тэндэнцы! у статус традыцы! пераходз!ць адна з найвызначальных асабл!васцей беларускага часу. Вагомасць слова п!сьменн!ка, творчай асобы станецца дзейсным чынн!кам беларускай г!сторы! праз усе складаныя, часта траг!чныя, супярэчл!выя сацыяльна-пал!тычныя умовы разв!цця м!нулага м!лен!уму. Нездарма узвышаным словам „будз!цел!” называюць часта пачынальн!кау новай мастацкай традыцы!. 11 Ibidem, с. 272, 273. 12 Ibidem , с. 303 [ператлумачэнне на сучасную беларускую мову Aлеcя Pазанава].

(10)

Streszczenie

F ranciszek Skaryna i białoruskie Odrodzenie (XVI w.)

Pisemna spuścizna Białorusinów epoki Odrodzenia jest unikalnym zjawiskiem w kulturze euro­ pejskiej. W latach 1517-1519 Franciszek Skoryna wydał w Pradze 23 księgi Pisma Świętego w języ­ ku starobiałoruskim. We wstępach i posłowiach do pierwszego na ziemiach wschodniosłowiańskich i terytorium dzisiejszej Polski wydania Biblii Skoryna twórczo rozwijał światopogląd Bazylego Wiel­ kiego, Dionizego Areopagity, Grzegorza Teologa, Efrema Syryjczyka, Jana z Damaszku, Cyryla z Turowa i innych. Ta duchowo-etyczna spuścizna różni się zasadniczo od antycznej, na którą powo­ ływało się zachodnioeuropejskie Odrodzenie.

Summary

F ranciszak Skarina and Belarusian Renaissance (16th century)

The written Belorussian heritage of the Renaissance is a unique phenomenon in the European culture. In years 1517-1519 Francis Skoryna published in Prague 23 books of the Bible in the Old Belorussian language. In introductions and epilogues to the first published edition of the Bible in Eastern Belorussia and the territory of today’s Poland Skoryna inherited and creatively developed the outlook on life presented in works of Basil the Great, Dionysius Areopagite, Gregory the Theologian, Efrema of Syria, Jan from Damascus, Cyril from Turow and others. This spiritual-ethical heritage is fundamentally different than ancient, to which the Western-European Renaissance reffered.

Cytaty

Powiązane dokumenty

Także dzięki opowieściom i działaniom wspomnianych Rydzew- skiego i de Lazariego, którzy okazali się osobami uzdolnionymi nie tylko naukowo, ale również dydaktycznie

Материальное обеспечение Симеона в России исходило из того же приказного ведомства, которое финансировало пребывание иностранных дипломатов в России 49 и строилось

Таким образом, становится значимым не образ Екатеринослава как локуса событий в поэме, а внутренний образ города, выступающего как modus vivendi человеческого

33 , Trzeci Maj 34 , Z frontu polskiego 35 , którego uważnym czytelnikiem – zaraz po jego ukazaniu się w ostatnich dniach sierpnia (starego stylu) 1917 roku – był

Это касается не только передней, столовой, гостиной и мезонина, соединённых с ним входами, но также кабинета отца с его библио- текой и дверью, которой

Ключникова, Художественные особенности изображения женского национального характера в условиях несвободы (на примере произведения Гузель

Время не принимает в данных произведениях линейной формы, а герои сво- бодно перемещаются в нем в различных направлениях (Квартира, Кровь,

Po tym, gdy w roku 1999 Jerzy Hoffman zekranizował Ogniem i mieczem, ukraiński reżyser Mykoła Maszczenko zdecydował się na sfilmowanie własnej wersji opowieści o